У Касцюковічах адбыўся 8-мы раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці «Белы Бусел»
8 красавіка ў Касцюковіцкім раённым Цэнтры культуры адбыўся 8-мы раённы агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод працоўных калектываў і прадпрыемстваў горада «Белы Бусел».


Пасля невялікага перапынку (у 2016 годзе «Белы Бусел крыху адпачыў) агляд-конкурс зноў сабраў поўную залу прыхільнікаў мастацкай самадзейнасці, якія прыйшлі, каб пабалець за любімую каманду, падтрымаць сваіх калег і супрацоўнікаў. Некалькі месяцаў работы над праграмамі, штодзённыя напружаныя рэпетыцыі не былі дарэмнымі.


Восем арганізацый і прадпрыемстваў раёна прынялі ўдзел у конкурсе. На сцэну па чарзе падняліся каманды ААТ «Беларускі цэментны завод», філіяла «Касцюковіцкі раён газазабеспячэння», філіяла № 712 ААТ «ААБ Беларусбанк», ДУА «Касцюковіцкі прафесійны ліцэй №8», Касцюковіцкага лясгаса, раённага адзела па надзвычайным сітуацыям, УАЗ «Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Ацэньвала намаганні ўдзельнікаў конкурсу журы, якое ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Платонаў. На працягу чатырох гадзін доўжылася спаборніцтва. У выніку пераможцы вызначыліся ў дзевяці намінацыях. Без дыпломаў не засталася ніводная каманда. Па выкнікам усяго конкурсу лепшымі калектывамі былі прызнаныя:
1месца – каманда адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
2 месца – каманда ААТ «Беларускі цэментны завод»;
3 месца – каманды філіяла № 712 ААТ «ААБ Беларусбанк» і УАЗ «Касцюковіцкая цэнтральная раённая бальніца».
9 мая лепшыя выканаўцы зноў выйдуць на галоўную сцэну горада, каб прыняць удзел у гала-канцэрце, прысвечаным Дню Вялікай Перамогі.



Наталля Дробышава, намеснік дырэктара ДУК «Цэтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна»