У Касцюковічах на сцэне раёнага Цэнтра культуры 12 кастрычніка ў транаццаты раз прайшоў фестываль народнай творчасці “Крыніца душы”
Гэта мерапрыемства своеасаблівая творчая справаздача калектываў мастацкай аматарскай творчасці вясковых клубных устаноў раёна.
Штогод фестываль збірае ў сваю скарбонку самадзейных артыстаў па розных жанрах, розных узростаў, ад 6 да 80 год, якія кожны раз упрыгожваюць раённыя мерапрыемствы. Дзякуючы правядзенню гэтага мерапрыемства, па сённяшні дзень на галоўнай сцэне ў Касцюковічах выступаюць цікавыя, яркія, непаўторныя калектывы.
Прайшоў фестываль традыцыйна напярэдадні Дня культработнікаў. Перад пачаткам мерапрыемства са святам усіх павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага райвыканкама Лістраценка Святлана Уладзіміраўна. Затым пачаліся конкурсныя праграмы. Гледзячы на выступленні артыстаў не стамляешся здзіўляцца здольнасці і нястомнасці тварыць сапраўдныя цуды мастацтва на сцэне: доўгачаканыя Дзед і Баба Тупічынскага СДК, своеасаблівы рэжысерскі погляд Святланы Даськовай Прателарскага СКБ і яе “Чароўны Баян”, непаўторная спеўнасць калектываў Муравільскага і Сялецкаўскага сельскіх Дамоў культуры і шмат яшчэ таго, што прымушае чакаць наступнага фестывалю.
Пасля заканчэння фестывалю начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыня журы Святлана Уладзіміраўна падзякавала ўсім удзельнікам за намаганні, але галоўная інтрыга фестывалю захавалася да семінара, які адбудзецца ў канцы лістапада, дзе пераможцы па розным намінацыям атрымаюць узнагароды.
Святлана Захарэнка, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна