У Касцюковічах прайшла пазнавальная праграмма “Гучы, мая родная мова”

Мова…
Родная мова
У марах, у песнях, снах…
21 лютага 2025 года адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата асаблівая для кожнай нацыі, кожнага народа. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У гэты дзень ўзгадваюць любімыя беларускамоўныя песні і творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Гэту традыцыю не абмінулі і ў Касцюковіцкім раёне. У раённы Цэнтр культуры запрасілі вучняў гарадскіх школ, дзе для іх, метадыстам па рабоце з дзецьмі і моладдзю Пурсаковай Алінай Аляксандраўнай, была падрыхтавана пазнавальная праграмма “Гучы, мая родная мова”.
Мерапрыемсітва дазволіла гледачам акунуцца ў чароўны мір роднай мовы. Яны паслухалі метадычнасць гучання песень і вершаў у выкананні ўдзельнікаў гуртка мастацкай творчасці “Зорапад” (кіраўнік А.І.Шаройка). Вучням цікава было дазнацца пра маладых паэтаў Касцюковіцкага краю, якія прадаўжаюць дзейнасць вядомых беларускіх творцаў, таксама яны адгадвалі беларускія загадкі. А відэафільм “Беларусь. Адзінства.”, прадэманстраваны на экране, пазнаёміў гледачоў з дасягненнямі нацыянальнай беларускай культуры.
Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава.
А.А.Пурсакова, метадыст па рабоце з дзецьмі і моладдзю РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”