У Касцюковічах прайшоў раённы фестываль народнай творчасці «Крыніца душы»
Традыцыйна ў кастрычніку культработнікі сельскіх устаноў культуры Касцюкоўшчыны змагаюцца за пачэснае права называцца лепшай клубнай установай. У гэтым годзе фестываль ладзілі ў 11 раз, што з’яўляецца важкім аргументам таму, з якой павагай у раене ставяцца да народнай творчасці.
На гэты раз было вырашана правесці свята на гарадской сцэне районнага Цэнтра культуры. Калі калектывы, які маюць найменне «народны» і «ўзорны» не ўпершыню выступаюць на «вялікай» сцэне, то для большасці канкурсантаў выхад на галоўную сцэну раена стаў сапраўднай падзеяй.
Падрыхтоўка да фэсту вялася на працягу ўсяго года. Самадзейныя артысты з 10 сельскіх клубных устаноў скарылі гледачоў сваей непасрэднасцю і шчырасцю, майстэрствам і талентам.
Журы было вельмі цяжка зрабіць свой выбар. Удзельнікі, а гэта зусім маленькія артысты і дарослыя выканаўцы, дэманстравалі свае майстэрства ў 14 намінацыях: «Сатыра і гумар», «Тэатральнае мастацтва», «Выканаўцы беларускага твора», «Рэжысура», «Дуэты», «Вядучыя», «Індывідуальныя выканаўцы (дарослыя)», «Індывідуальныя выканаўцы (дзеці)», «Аўтарскі твор», «Вакальна-харавыя калектывы», «Харэаграфічныя калектывы», «Інструментальнае выкананне», «Выканаўца фальклорных твораў», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва».
Музыка і песні, прыпеўкі і байкі, іскравыя выступленні ўдзельнікаў нікога не пакінулі абыякавымі. Да чаго ж гучна звіняць звонкія крыніцы творчасці Касцюковіцкай зямлі. Л’юцца ж гэтыя чароўныя гукі з самых глыбінь народнай душы. Шэсць гадзін доўжыўся гэты творчы «марафон». Гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад багацця талентаў сваіх землякоў. Падзівіцца і парадавацца было чаму!
Фестываль дае магчымасць удзельнікам падзяліцца вопытам і майстэрствам з калегамі, садзейнічае адраджэнню, захаванню і прапагандзе беларускай духоўнай спадчыны, стварае ўмовы для развіцця мастацкай творчасці ў раене.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага райвыканкама, старшыня журы - Святлана Старавойтава падзяквала ўсіх удзельнікаў за намаганні і пад бурныя апладысменты гледачоў уручыла заслужаныя ўзнагароды.
Галоўная ж інтрыга фестываля захаваецца некаторы час. Пераможца ў галоўнай намінацыі «Лепшая клубная ўстанова» атрымае ўзнагароду на раенным сходзе па выніках работы за 2017 год.
Дробышава Наталля, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна