У Кіраўску адзначылі Дзень будаўніка
Напярэдадні прафесійнага свята прадстаўнікоў самай мірнай прафесіі – будаўнікоў, у пятніцу, 11 жніўня 2017 года, на ўрачыстым сходзе ўшанаваны лепшыя працаўнікі, ім уручаны граматы, падарункі, грашовыя прэміі і музычныя падарункі.
Творчы калектыў раённага Цэнтра культуры і досуга падрыхтаваў для працаўнікоў «Кіраўская ПМК-255» святочную канцэртную праграму. Свае музычныя падарункі і віншаванні на сцэне глядзельный залы «Кіраўская ПМК-255» будаўнікам прадэманстравалі ансамбаль народнай песні «Родныя галасы», «абразцовы» харэаграфічны ансамбаль «Паскакушкі», салісты раённага Центра культуры і досуга Сакадынец Наталля, Колабава Жанна, Кашко Таццяна, Костка Марыя.
У ўрачастай абстаноўцы падзячных пісьмаў райвыканкама ўдастоены прараб Сяргей Іваніцкі, тынкоўшчык Ганна Свіркова. Райкам прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіў Ганаровай граматай вадзіцеля аўтавышкі Яўгена Ачыновіча, падзякамі – слесара Васіля Шчыгельскага, тынкоўшчыка Аксану Слесараву, вадзіцеля Валерыя Пацэвіча. Есць і іншыя заахвочаныя працаўнікі.
Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»