У Кіраўску адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня ў Кіраўску ўрачыста адзначылі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Традыцыйна святочныя мерапрыемствы пачаліся каля Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Калона працоўных калектываў, арганізацый і ўстаноў раёна рушылі па вуліцы Кірава да раённага Цэнтра культуры і вольнага часу. Ва ўрачыстым картэжы на аўтамабілях у суправаджэнні эскорту – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
У глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры і вольнага часу прайшоў тэатралізаваны святочны канцэрт «Беларусь! Мая слава, надзея і гонар!».
У фае другога паверха была арганізавана выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Творчая майстэрня», навучэнцаў школ мастацтваў, устаноў адукацыі.
На плошчы імя Кірава быў арганізаваны выяздны гандаль. У гарадскім парку на працягу дня працавалі дзіцячыя атракцыёны.
Увечары для кіраўчан прайшла канцэртная праграма «Квітней, спявай, мой беларускі край!» і рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам». Кульмінацыяй свята стаў святочны феерверк.
Наша гісторыя сёння свежымі галінамі прарастае з гераічнага мінулага. Усе мы, і людзі сталага веку, і моладзь, беражліва захоўваем памяць аб мужнасці салдат і герояў. Мы бязмерна ўдзячныя ім за сонечнае неба, за нашу Незалежнасць!
Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»
Фота Максіма Мікешына