У Кіраўску адзначылі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня ў Кіраўску адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся каля Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў з цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Калона працоўных калекываў, арганізацый і ўстаноў раёна рушылі на стадыён горада пад гукі марша «народнага» духавога аркестра «Фанфары Кіраўска».
На стадыёне прайшоў тэатралізаваны святочны канцэрт «Ты – гонар і песня, мая Беларусь!» Падчас мерапрыемства былі арганізаваны выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калейдаскоп майстэрства», выстаўка лялек «Лялькі маёй Кіраўшчыны». Для маленькіх наведвальнікаў свята працаваў «Гульнявы падворак» з гульнявой і забаўляльнай праграмай. Падчас свята на стадыёне працавалі тэматычныя падворкі.
Увечары для кіраўчан прайшла канцэртная праграма «Песняй віншуем Беларусь!» і рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам». Кульмінацыяй свята стаў святочны феерверк.
Вольга Мікалаеўна Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»
Фота Максіма Мікешына