У Краснаполлі падведзены вынікі конкурсу “Мы на матчынай мове жывём”
18 лютага былі падведзены вынікі Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу аматарскай літаратурнай творчасці “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне ўзнагарод пераможцам адбылося ў метадычна-творчай гасцёўні “Не адракуся спадчыны сваёй” у РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Наведвальнікі гасцёўні змаглі пачуць нямала твораў, прысвечаных родным мовам – рускай і беларускай, пабыць у прасторы творчасці і духоўнасці, на новы ўзровень падняць свае патрыятычныя пачуцці, паўдзельнічаць у культурным і моўным расійска-беларускім дыялозе.
У намінацыі “Мая родная мова” адзначаны:
дыпломамі I ступені – Церахава Анастасія, г. п. Краснаполле, Магілёўская вобласць, Беларусь; Марчанка Валянціна, г. п. Краснаполле, Магілёўская вобласць, Беларусь; Лісімава Дзіана, г. Чачэрск, Гомельская вобласць, Беларусь; Цыганок Таццяна, с. Верхлічы, Краснагорскі раён, Бранская вобласць, Расійская Федэрацыя;
дыпломам III ступені – Гомарава Вольга, агр. Горы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь.
У намінацыі “На роднай мове гавару” адзначаны:
дыпломамі I ступені – Пранкевіч Валянціна, г. Чачэрск Гомельскай вобласці; Марчанка Валянціна, г. п. Краснаполле, Магілёўская вобласць, Беларусь; Лужкова Валянціна, г. Бранск, Расійская Федэрацыя;
дыпломам II ступені – Клімянок Таццяна, с. Гардзееўка, Бранская вобласць, Расійская Федэрацыя;
дыпломамі III ступені – Кустаў Дзяніс, г. п. Краснаполле, Магілёўская вобласць, Беларусь; Шаройка Алеся, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць, Беларусь.
Заснавальнік конкурсу – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама і арганізатар конкурсу – РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” выказваюць словы ўдзячнасці ўдзельнікам конкурсу і запрашаюць аматараў творчасці да ўдзелу ў конкурсе і ў наступныя гады, бо конкурс стаў прыгожай культурнай з’явай на Краснапольшчыне і з кожным годам пашырае сваю геаграфію. А гэта значыць, што знаходзіцца ўсё больш тых, хто падтрымлівае і крыліць родную мову.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”