У Краснапольскім раёне адбыўся конкурс ДПМ і рамёстваў і працуе выстава “Жывое дрэва рамяства”
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва…
Дастаткова пачуць гэтыя словы – і ты адразу ўяўляеш прыгажосць. Магчымасць атрымаць асалоду ад агляду твораў ДПМ дае выстава “Жывое дрэва рамяства”, аформленая ў РДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
ДПМ увабрала ў сябе гістарычны, маральны, эстэтычны, духоўны вопыт народа. Яно валодае вялікай сілай ўздзеяння на чалавека, мае прыналежнасць да нацыянальных каранёў. З’яўляецца асноўнай базай, крыніцай нацыянальнай культуры, связуючай ніткай усіх відаў мастацкай дзейнасці чалавека, нясе вялікі зарад і валодае вялікімі выхаваўчымі магчымасцямі.
На сённяшні час актуалізацыя ДПМ, рамёстваў – неабходная састаўная частка працэсу далучэння да традыцыйнай культуры.
Таму ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” вядзецца метадычная, інфармацыйная, арганізацыйная работа па актывізацыі дзейнасці клубных устаноў, насельніцтва па захаванню і развіццю рамёстваў і ДПМ.
Адной з форм такой работы стала правядзенне ў пачатку года конкурсу і выстаўкі ДПМ і рамёстваў “Жывое дрэва рамяства” аматараў гэтай творчасці. У 2020 годзе конкурс і выстаўка праводзяцца ўжо другі раз і сабралі нямала ўдзельнікаў і наведвальнікаў.
Ініцыятар і арганізатар конкурсу метадыст па традыцыйнай культуры Марчанка В. А. лічыць, што правядзенне конкурсу і выстаўкі спрыяюць папулярызацыі культурных рэсурсаў малой радзімы, захаванню і развіццю ДПМ і рамёстваў, абмену вопытам. А яшчэ, лічыць яна, – гэта добры сродак стымулявання да творчасці, падтрымкі дзейнасці клубных устаноў і мясцовых творчых жыхароў.
У 2020 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 6 клубных устаноў, якія прадставілі 44 работы ад сваіх устаноў; аддзяленне дзённага наведвання пажылых людзей, якое прадставіла 17 работ; умельцы з ліку мясцовых жыхароў, якія прадставілі 34 работы; РДР, наведвальнік гуртка якога прадставіў 6 работ, РЦК, які прапанаваў 6 работ. Усяго на конкурс было прадстаўлена 107 работ, выкананых у розных тэхніках і з розных матэрыялаў.
Сярод удзельнікаў конкурсу:
5 клубных фарміраванняў устаноў культуры (Тур’яўскога, Горскага, Яноўскага, Ленінскага, Сідараўскага СДК, РДР), якія прадставілі калектыўную творчасць;
персанальныя аматары-умельцы з ліку насельніцтва і клубных фарміраванняў (Святлана Андрыянава – в. Тур’я, Красоўская Наталля – в. Горы, Шамянкова Святлана – в. Леніна, Аўсяннікаў Мікалай – в. Раманоў, Іванова Марыя – в. Яноўка, Штэнгауэр Васіліса – в. Яноўка, Духоўская Валянціна – г. п. Краснаполле).
Персанальнымі ўдзельнікамі сталі і кіраўнікі клубных фарміраванняў некаторых клубных устаноў, сярод іх – Л. У. Васількова (Горскі СДК), Т. В. Яфімчык (Тур’яўскі СДК), А. У. Кандраценка (Ленінскі СДК), Куціна Х. В (Пачапоўскі СДК), Крапіўніцкая Л. В. (Яноўскі СДК).
Конкурс і выстава прадэманстравалі розныя віды ДПМ і рамёстваў, розныя матэрыялы і тэхналогіі, якімі карыстаюцца аматары творчасці.
Многія ўдзельнікі конкурсу стваралі свае вырабы ў фармаце сучаснасці. Яны выкарыстоўвалі новыя матэрыялы, або змянялі прызначэнне прадметаў, матэрыялаў і тэхналогій.
Былі прадстаўлены дэкаратыўныя вырабы з газетнай лазы, тэкстылю, джута, фоамірана, бумагі, сурветак, прыроднага і падручнага матэрыялу і інш.
Якасцю і нетрадыцыйным выкарыстаннем скуранога матэрыялу прыцягвалі ўвагу пано і дэкаратыўныя брошы кіраўніка гуртка “Крэатыўнае рукадзелле” аддзялення дзённага наведвання пажылых людзей В. А. Лесюковай. Гурткоўцы гэтага аддзялення здзівілі і крэатыўнымі сувенірамі “Мышка”, актуальнымі ў гэтым годзе.
Прыгожа выглядалі вазы і кветкавыя кампазіцыі з выкарыстаннем джута, вырабленыя Л. У. Васільковай, кіраўніком гуртка Горскага СДК.
Старанныя адносіны да творчай дзейнасці і майстэрства адчуваліся ў работах з газетнай лазы А. У. Кандраценкі, С. М. Шамянковай, маленькіх навучэнцаў гуртка “Іскусніца” Горскага СДК, аматарскага аб’яднання “Фантазія” Ленінскага СДК. У канкурсантаў з аб’яднання “Фантазія” атрымаліся і добрыя сувеніры “Дамавяты” з тэкстылю, а гэта даказвае, што фантазіі і цярплівасці ў асваенні розных матэрыялаў ім не займаць.
Пад умелымі рукамі Л. В. Крапіўніцкай, Івановай М. А. звычайная нітка-джут пераўтварылася ў сапраўдныя мастацкія творы – вазоны, канфетніцы, свяцільнікі.
Савосціна Анастасія, член гуртка “Чараўніцы” Яноўскага СДК, не гледзячы на ўзрост, здзівіла якасцю і прыгажосцю сваёй конкурснай работы “Ваза”, выкананай з самага простага матэрыялу – бумагі.
На якасным узроўні зроблены сувеніры Т. В. Яфімчык, кіраўніка клубнага фарміравання Тур’яўскога СДК, з выкарыстаннем джутавай ніткі, атласных лентаў.
Былі прадстаўлены на конкурс і прадметы дэкаратыўна-утылітарнага прызначэння, вырабленыя ў традыцыях продкаў. Такія работы прадставілі Куціна Х. В., Красоўская Н. М., Духоўская В. В., Марчанка В. А., Аўсяннікаў М. А.
Куціна Х. В. у апошні час захапілася вышыўкай крыжыкам і стварае невялікія насценныя пано. А работы, якія прадставіла Красоўская Н. М., падарылі гледачам прыгажосць ручнікоў, расшытых каляровай гладдзю.
Марчанка В. А. вырабляе лялькі-абярэгі, абрадавыя лялькі з захаваннем традыцый славянскай лялькі.
Аўсяннікаў М. А. жыве ў в. Раманоў і ў вольны час захапляецца пляценнем кошыкаў з лазы, бо яе ў наваколлі можна знайсці шмат. А кошыкі ён пляце і дэкаратыўныя, і такія, якія будуць надзейна служыць у вясковай гаспадарцы.
Добрай якасці адпавядаюць саламяныя вырабы Духоўскай В. В., удзельніцы гуртка пры РДР. Там пад кіраўніцтвам майстра Маскальковай В. В. яна засвойвае майстэрства саломапляцення.
Дзякуючы конкурсу і выставе, падтрымцы ўстановамі культуры мясцовых творчых жыхароў Краснапольшчыны іх творы займелі магчымасць быць прадстаўленымі для шырокай аўдыторыі. Сельскія клубныя ўстановы выяўляюць такіх асоб, запрашаюць на свае клубныя мерапрыемствы, папулярызуюць іх творчасць праз розныя формы работы.
Выстаўка “Жывое дрэва рамяства” была адкрыта 20 студзеня і будзе працаваць і чакаць наведвальнікаў да канца месяца.
Вынікі конкурсу былі падведзены 23 студзеня ў час правядзення метадычнага мікса “Клубныя ўстановы як захавальнікі этнакультурнай спадчыны: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця”. Удзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы ў розных намінацыях, сярод якіх: “Арыгінальнасць і навізна”, “Фармат сучаснасці”, “Аўтарская распрацоўка”, “Якасць і майстэрства”, “Захаванне традыцый” і інш.
Раённы конкурс і выстаўка “Жывое дрэва рамяства”, якія будуць праводзіцца кожны год, чакаюць новых удзельнікаў і новых вынікаў іх творчасці.
В. А. Марчанка, метадыст 1-й катэгорыі РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”