У Мінску прайшоў III адкрыты конкурс мастацтваў "Крыштальная ліра".
5 красавіка 2014 года ў г. Мінску прайшоў III адкрыты конкурс мастацтваў "Крыштальная ліра".
У конкурсе ад г.Бабруйска прыняла ўдзел дзіцячая студыя акадэмічнага спеву "Крэшчэнда" ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска". У намінацыі "Дуэт" салісты студыі Максім Вяргей і Анастасія Цімушава прадставілі песню "Кірмаш", з якой занялі I месца.
Віншуем з перамогай. Жадаем творчых поспехаў і далейшых перамог.
Метадыст
арганізацыйна-
метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў
г.Бабруйска"
Кацярына Салановіч
Фота
Сяргей Грэбяневіч