У Палацы мастацтваў г.Бабруйска адбылася штогадовая літаратурна-музычная гасцёўня
У мэтах развіцця і ўзбагачэння культурнага жыцця нашага горада, актывізацыі мясцовай грамадскай ініцыятывы па падтрымцы нацыянальнай культуры і прыцягнення ўвагі шырокай грамадскасці ў рамках штогадовай акцыi «Размаўляем, чытаем, спяваем па-беларуску», прысвечанай да Міжнароднага Дня роднай мовы 22 лютага 2019 года ў ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска» адбылася літаратурна-музычная гасцёўня.
Уходзе мерапрыемствазвярнуліся да гісторыі паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё, каб беларускае слова жыло ў вяках. Прыгажосць беларускага слова гледачы пачулі ў народных і эстрадных песнях у выкананні Ульяны Шурынай і Аляксандра Калаткова – салістаў падрыхтоўчай групы народнага камернага хору, Наталлі Румянцавай - салісткі Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага хора народнай песні імя В.Е. Балаханава, Камеліі Шагавай - удзельніцы ўзорнага музычнага тэатра «Слугі трох муз», Ірыны Аўсянікавай - салісткі народнага ансамбля песні «Весялуха». Родная мова прагучала і ў вершах «Прысмак» Уладзіміра Папковіча, «Чакай мяне» Канстанціна Сіманава (пераклад Іны Шчагловай) у выкананні ўдзельніцы народнага тэатра Наталлі Астроўскай.
Дапаўненнем мерапрыемства стаў цікавы тэматычны відэаролік «Мая беларуская мова», дзе адлюстроўвалася яе ўнікальнасць і самабытнасць. Для гледачоў была прадэманстравана руская казка «У Лукамор'я» Аляксандра Пушкіна, перакладзеная на беларускую мову.
Падводзячы вынікі мерапрыемства хочацца спадзявацца, што нашае будучае пакаленне будзе берагчы і захоўваць галоўны нацыянальны скарб, і наша родная мова будзе гучаць вечна.
Ірына Аўсянікава, метадыст культурна-масавага сектара ДУК «Палац мастацтваў г.Бабруйска»
Фота Вольгі Чайковай