У рамках абласной акцыі адбыўся канцэрт.
28 сакавіка 2014 года ў ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска" адбыўся дабрачынны канцэрт “З каханнем да ветэранаў”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай вобласці і горада Бабруйска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты вечар з найлепшымі пажаданнямі міра, дабра, дабрабыту свае творчыя нумары прадставілі: Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь хор народнай песні, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Юнацтва”, народны камерны хор, саліст народнага хору ветэранаў вайны і працы - Вячаслаў Козінец, узорны ансамбль танца “Чабарок”, узорны музычны тэатр “Слугі трох муз”, узорная харэаграфічная студыя “Бабраня”, дзіцячая студыя акадэмічнага спеву “Крэшчэнда”, канцэртная група “Шына-найка” ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска”; народны казачы ансамбль “Вольніца”, мужчынская вакальная група народнага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”; Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Кукушачка”, узорная харэаграфічная студыя “Васілёк” ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г.Бабруйска"; мужчынскае трыа - Ігар Шаціла, Рыгор Мароз, Яўген Горушкін і салістка Святлана Бурак, а таксама чытальнік Ігар Ідзіатулін адкрытага акцыянернага таварыства "Белшына"; узорны ансамбль танца “Пацешкі” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Ленінскага раёна г.Бабруйска”.
У рамках дадзенай акцыі былі сабраны матэрыяльныя сродкі на суму 20 млн. беларускіх рублёў, якія будуць пералічаны ў ветэранскія арганізацыі.
Метадыст
арганізацыйна-метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"
Марына Шыла
Фота
Сяргей Грэбяневіч