У скарбонку дасягненняў

8 чэрвеня 2025 года, у светлы Дзень Святой Тройцы ў Чавускім раёне на крыніцах “Байкава” прайшло ХІІ міжрэгіянальнае свята-конкурс "Зялёныя святкі".
Свята штогод збірае шмат творчых калектываў, майстроў і ўмельцаў народных мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў вобласці, якія на сённяшні дзень працягваюць этнаграфічныя традыцыі сваёй малой радзімы.
Удзельнікі конкурсу маглі праявіць сябе ў намінацыях “Лепшы карагод”, “Аўтэнтычныя спевы”, “Лепшы традыцыйны пачастунак” і “Лепшая траецкая лялька”.
Па выніках свята-конкурс “Зялёныя святкі” народны вакальны ансамбль “Калінушка” (кіраўнік А.М.Шышакова) філіяла Комсеніцкі сельскі Дом культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна” узнагароджаны Дыпломам удзельніка ў намінацыі “Аўтэнтычныя спевы”.
Яркае свята пагрузіла ўсіх прысутных у атмасферу старажытных традыцый і народных забаў, дзе кожны мог дакрануцца да багацця нацыянальнай спадчыны.
Т.Р.Радоўская, метадыст РДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма
Круглянскага раёна”