У Слаўгарадзе прайшло свята “Народная прыпеўка – 2015”
Свята, якое было прымеркавана да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзілася ў мэтах развіцця і папулярызацыі такіх жанраў народнай культуры як прыпеўка, традыцыйная ігра на гармоні, народныя спевы, а таксама пошуку таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў, павышэння мастацкага ўзроўню калектываў і выканаўцаў, аднаўлення іх рэпертуару на прыкладзе лепшых ўзораў фальклорнай спадчыны і мясцовага аўтэнтычнага матэрыялу, фарміравання ў маладога пакалення пачуцця павагі да народнай культуры як асновы нацыянальнай самабытнасці.
Падчас свята прайшлі конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, калектываў мастацкай творчасці па трох намінацыях: “Прыпевачнікі”, “Гарманісты”, “Гурты і ансамблі” ў выкананні калектываў і індывідуальных выканаўцаў з раёнаў вобласці: Бялыніцкага, Быхаўскага, Бабруйскага, Горацкага, Дрыбінскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Магілеўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага і Шклоўскага. Удзельнікі конкурса прадставілі прыпеўкі, сярод якіх былі і франтавыя прыпеўкі, народныя песні, творы жартоўнага характару, найгрышы і інструментальныя кампазіцыі на гармоніку.
Была арганізавана работа імправізаваных сельскіх падворкаў – “Аграгарадок запрашае на свята”, ладзіліся выставы творчых работ устаноў адукацыі, культуры, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. «Горад майстроў» запрашаў гасцей свята на выставу-кірмаш вырабаў майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў розных куткоў Магілёўскай вобласці.
Дыпломам першай ступені ў намінацыі “Гурты і ансамблі” быў узнагароджаны народны ансамбль народнай песні “Прыпеўка” Мяжысецкага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.
Дыпломамі другой ступені былі узнагароджаны два калектыва:
- народны ансамбль “Спадчына” Забялышынскага сельскага Дома культуры Хоцімскага раёна;
- народны ансамбль “Землякі” раённага Цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”;
Дыпломамі трэцяй ступені узнагароджаны:
- народны ансамбль народнай музыкі і песні “Весялосць” Маслакоўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”;
- народны ансамбль народнай песні “Вярбіца” Расненскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма”;
- ансамбль народнай песні “Чапурушкі” Васькавіцкага сельскага Дома культуры дзяржаунай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна”.
У намінацыі “Гарманісты” першае месца ўзяў Кудравец Пётр Федаравіч, які прадстаўляў дзяржаўную установу культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”, Алешкавіцкі сельскі клуб;
Дыпломам другой ступені ў гэтай намінацыі – Усаў Мікалай Уладзіміравіч, прадстаўнік Рэкценскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу дзяржаўнай установы культуры “цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна” і Саранкоў Віктар Міхайлавіч, які прадстаўляў Тур`яўскі сельскі дом культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.
Дыпломамі трецяй ступені былі узнагароджаны:
- Геманаў Уладзімір Аляксеевіч, прадстаўнік дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раена”;
- Занудзенка Мікалай Аляксандравіч, які прадстаўлял Ленінскі сельскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”;
- дуэт гарманістаў: Леаненка Дзяніс Пятровіч і Пячкоўскі Ігар Рыгоравіч, “Цэнтралізованая клубная сістэма Касцюковічскага раёна”.
Ў намінацыі “Прыпевачнікі” дыпломам першай ступені быў узнагароджан Падольскі Юрый Іванавіч, прадстаўнік Межысецкага сельскага дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”
Дыпломам другой ступені былі узнагароджаны:
- Плесканёва Вольга Пятроўна, прадстаўніца дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”, раённы Цэнтр культуры;
- Яцутка Ніна Фядосаўна, Пачапоўскі сельскі дом культуры дзяржаунай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”
Дыпломам трэцяй ступені былі узнагароджаны:
- дуэт прыпевачніц у складзе: Нікітка Валянціны Сяргееўны і Караткевіч Валянціны Аляксандраўны, Рэдкарожскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”;
- дуэт прыпевачніц у складзе:Шышаковай Алы Мікалаеўны, Кузьміной Алены Ўладзіміраўны, Комсеніцкага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна”
- дуэт прыпевачнікаў у складзе: Пятакова Віктара Аляксеевіча, Валуевай Наталлі Васільеўны, раённы Дом культуры дзяржаунай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”.
Свята завяршылася заключным гала-канцэртам пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу. Яркай дзеяй стаў канцэрт гасцей свята Заслужанага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Неруш”, мастацкі кіраўнік якога Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Валянціна Гладкая з’яўлялася старшыней журы конкурса свята.
Абласное свята “Народная прыпеўка – 2015” на радасць усіх удзельнікаў, арганізатараў і гледачоў прайшло весела, яскрава, каларытна, яшчэ раз подкрэсліў нязгасную павагу і любоў да народнай песні і частушкі! І гэта не можа не радавать, бо захаванне народнай спадчыны, развіццё аматарскай творчасці іграе важную ролю ў фарміраванні духоўнасці, пачуцця патрыятызму і культурнай дабрасумленнасці падрастаючага пакалення.
Тузянкова Ганна, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”.