У Тайманаўскім сельскім клубе Быхаўскага раёна 26 кастрычніка адбылася творчая справаздача
Сямейны калектыў “Радня” падрыхтаваў да паказу тэатралізаваную дзею “Кірмаш”. Чаму менавіта кірмаш? А нават таму, што на кірмашы можна дазнацца пра багацце роднага края.
Добра ўпрыгожаная зала у народным накірунку надавала святочны настрой. Кірмаш адбыўся сучасны. Тут свае тавары пакупнікам прапанавалі гарадская і вясковая жанчыны. Жанчына з вёскі прывезла для гандлю шырокі выбар свежай агародніны і садавіны, мясныя, хлебабулачныя вырабы, традыцыйныя беларускія напоі: квас і медавуху. Гарадская гандлярка прапаноўвала сучасныя тавары. Паміж імі спачатку адбылася спрэчка, а потым яны пасябравалі і нават вырашылі пажаніць сваіх дзяцей, якія таксама прыехалі на кірмаш. Да гучнай музыкі, жартоўных песень, вясёлых жартаў застацца абыякавым было немагчыма.
Гледачам прадставілась магчымасць не толькі цікава правесці час, паслухаць добрую музыку, паглядзець на выступленне мясцовых артыстаў, але і паўдзельнічаць у конкурсе загадак, за што пераможцы атрымалі падарункі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”