Удзел у ўрачыстым адкрыцці Прэс-клуба “Культура і Мастацтва”
Сёння, у Дзень друку, у медыяхолдынгу “Культура i мастацтва” адбылося ўрачыстае адкрыццё Прэс-клуба “Культура і Мастацтва”, які стане пляцоўкай для абмеркавання надзённых пытанняў культурнага жыцця грамадства.
Сустрэча прайшла па відэасувязі праз Zoom, на першы выхад у эфір былі запрошаны прадстаўнікі рэгіянальных устаноў культуры, актыўныя чытачы і аўтары.
У прыватнасці, на відэасувязь з журналістамі выйшлі дырэктар Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Ганна Цюшкевіч, загадчык аддзела Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Дар’я Марцінкевіч, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Крысціна Башарымава, загадчык аддзела рэкламы і менеджменту Палаца культуры горада Ліды Святлана Бабошанкава і бібліятэкар Дуброўскай сельскай бібліятэкі Светлагорскага раёна Людміла Бусел.