Урачыстае святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Край, што радзімай заву” прайшло на Краснапольшчыне
У гісторыі любой нацыі існуюць вехі, якія вызначаюць яе лёс, яе будучыню. 3 ліпеня – гэта дзень нашай славы і гонару, памяці аб мінулым і гордасці за сучаснасць. Урачыстае святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Край, што радзімай заву” прошоў і на Краснапольшчыне.
Кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый усклалі кветкі і вянкі на Кургане Славы, да помніка загінуўшым землякам (Салдат), воінскаму пахаванню ў гарадскім скверы і Алеі Славы.
Святкавання мерапрыемства пачалося з урачыстага мітынга ў раённым Цэнтры культуры. На мітынгу прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Л.Трушкін, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.А.Гоман, генеральны дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Магілеўоблдарстрой» С.М.Маслаў., члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў раёна.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.Л.Трушкін павіншаваў і узнагародзіў за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2020 года № 230 “Аб узнагароджванні” Раманенку В.У., Курчанка А. В., Казлоўскую А. А.
Начальнік адасобленай групы Краснапольскага раёна Чэрыкаўскага ОРВК маёр Цыркевіч П.В. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2020 г. № 51 юбілейным медалём «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» узнагародзіў Шарахоўскую Ніну Мікалаеўну, старшыню Краснапольскага раённага Савета ветэранаў, Жэбіна Аляксандра Віктаравіча, старшыню Краснапольскай раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане”, Васільева Сяргея Леанідавіча, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі “Яноўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”, ветэран вайны ў Аўганістане, Бардонава Васіля Мікалаевіа, намесніка дырэктара, упраўляючы аддзяленнем “Краснапольскае” адкрытага акцыянернага таварыства “Краснапольскі”, Каваленку Галіну Мікалаеўну, бібліятэкара Ленінскай сельскай бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна”, Галавача Івана Іванавіча, начальніка Краснапольскага філіяла Аўтапарк № 11 адкрытага акцыянернага таварыства “Магілёўаблаўтатранс”, Гоман Анжэліку Арнольдаўну, старшыню раённага Савета дэпутатаў, Трушкіна Аляксандра Леанідавіча, старшыню раённага выканаўчага камітэта.
У гэты дзень на свята завіталі арганізатары і удзельнікі Міжнароднай сацыяльна-творчай праграммы “У будычыню – з надзеяй”, якая на працягу 35 гадоў крочыць па Беларусі. Кіраўнік гэтага праекта К.І.Копелева і народны артыст Рэспублікі Беларусь Э.С.Ханок узнагародзілі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі таленавітых дзяцей Краснапольшчыны, удзельнікаў і пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх абласных і раённых конкурсаў і спаборніцтваў: Баравік Дар’ю, пераможца міжнароднай выставы-конкурсу малюнкаў “Зімовая фантазія”; Раманенку Ганну, пераможца абласнога этапу Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Салют Перамогі 75!”; Саўчанку Андрэя, пераможца абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”; Шаршнёву Юлію, удзельніка міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў “Залатая мара”; Ганчарэнку Ульяну, пераможца міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу мастацтваў “Яркія агні”; Козенцаву Анжаліку, пераможца міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу мастацтваў “Яркія агні”; Раманенку Кацярыну, пераможца міжнароднага конкурсу творчых работ “Навагодні падарунак”; Ганчарэнку Ганну, пераможца абласнога этапа Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”. Пераможцаў адкрытага міжрэгіянальнага турніру па плаванні (Скараходаву Марыю, Казлова Івана, Недасекіна Аляксея). Пераможцаў абласнога спаборніцтва па лёгкаатлетычным кросе: (Юрасёву Анастасію, Карпаву Аляксандру). Пераможцаў адкрытага міжрэгіянальнага турніру па міні-футболу: (Еўмушкова Кірыла, Бацэнка Аляксея, Лукашчука Іллю,Уйменава Максіма). Пераможцыаў раённага конкурса дзіцячай и юнацкай творчасці “Лукамор’е”: (Казлову Надзею, Трафімава Дар’ю, Снытко Арыну, Нікіціну Есенію; Саранкова Рыму). Артысты Міжнароднай сацыяльна-творчай праграммы “У будычыню – з надзеяй” падарвалі гледачам Краснапольшчыну канцэрт.
У рамках святочнага мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці у канцэртнай праграме прынялі ўдзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі, афіцэр Ваенна-марскога флоту ў адстаўцы, аглядальнік газеты «Вячэрні Магілёў», лаўрэат літаратурных прэмій імя Івана Чыгрынава і імя Алеся Адамовіча Аляксандр Сцяпанавіч Балдоўскі рэтра – гурт “Настальгія”.
Працягам вечара стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Беларусь – мае гонар і слава!” Краснапольскага раёнага Цэнтра культуры.
У канцы святочнага вечара ўсе ўдзельнікі разам з прадстаўнікамі працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый прынялі удзел у Агульнарэспубліканскай акцыі “Праспяваем Гімн разам!”, каб яшчэ раз адчуць прыналежнасць да сваёй краіны і гонар за яе. Скончылася свята святочным фейерверкам.
Юркіна В.У., загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”