Урачысты вечар памяці "Афганістан - незажываючая рана"
Урачысты вечар памяці "Афганістан - незажываючая рана"
13 лютага 2014 г. у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча г. Бабруйска адбыўся ўрачысты вечар памяці "Афганістан - незажываючая рана", прысвечаны 25-й гадавіне вывада савецкіх войск з Афганістана.
На вечар былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", члены сем'яў загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Да прысутных у зале звярнуліся са словамі падзякі намеснік старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Маркачоў А.В., начальнік мабілізацыйнага аддзела Бабруйскага гарадскога аб'яднанага ваенкамата, падпалкоўнік Зеньковіч А.В., старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Лебядзенка В.І., старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў Малікава Г.Р., старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Вінаградаў А.П. Падчас правядзення вечара былі ўзнагароджаны воіны-інтэрнацыяналісты першасных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" г. Бабруйска.
Пасля ўрачыстай часткі, у памяць тых дзён, адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел вядучыя калектывы і салісты горада:
-Яўген Гушча і Аляксандра Ціханава - салісты Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні "Шына-най" (кір. Яфіменка А.Я.), дзіцячая студыя акадэмічнага спеву "Крэшчэнда" і яе салістка Ганна Манжурава (кір. Мальчаўскене Т.В.) ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска";
- народны казачы ансамбль "Вольніца" (кір. Боўда В.І.) УК "Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска";
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца "Кукушачка" (кір. Кенінг М.В.) і ўзорная эстрадная студыя "Росы" (кір. Гаўрылкіна Ю.У.) ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г.Бабруйска";
- узорны ансамбль танца "Харэаграфічныя мініяцюры" (кір. Байшава С.Г.) ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Ленінскага раёна г. Бабруйска";
- духавы аркестр ваеннай камендатуры - саліст Міхась Гуцін;
- супрацоўнікі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Арлоў і Сяргей Васіленка, а таксама пераможца раённага патрыятычнага конкурсу "Песні нашых бацькоў" Шабнам Баймуродава, Ваграм Карапецян і лаўрэат 1-га Міжнароднага фэсту "Афганістан баліць у маёй душы", аўтар-выканаўца, маёр запасу Віктар Красько.
З падзеямі тых дзён можна было азнаёміцца на фота-выставе "Афганістан - незажываючая рана", на якой былі прадстаўлены ўзнагароды, дакументы воінаў-інтэрнацыяналістаў, абмундзіраванне, амуніцыя і зброя часоў афганскай вайны, а таксама партрэты воінаў-бабруйчан загінулых пад час вайны ў Афганістане.
Падчас баявых дзеянняў у Афганістане загінулі каля 14 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Больш 200 тысяч чалавек былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, 71 вайсковец атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.
Подзвігі воінаў-інтэрнацыяналістаў заўсёды застануцца для нас прыкладам мужнасці, стойкасці і гераічнасці.
Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела
ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»
Н. І.Чорная
Фота кіраўніка народнага
фотаклуба "Бярэзіна"
ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"
С.А. Грэбяневіч