Усміхніся свету і свет у адказ усміхнецца табе!
Навакольны свет – гэта люстэрка нашай душы, усміхніся свету і свет у адказ усміхнецца табе!
Першага красавіка ў Бялыніцкім раенным Цэнтры культуры прайшло свята смеху, гумару, жарту і добрага настрою. Да сусрэчы гэтай падзеі добра падрыхтаваліся. Жыхароў і гасцей Бялыніч каля ўвахода гасцінна сустракалі Ліса Аліса, Кот Базіліа, чарапаха Тарціла і іншыя казачныя персанажы. Дарэчы прайшла выстава адной карціны “Квадрат Малевіча”, якая была выстаўлена ў фае Цэнтра культуры, таксама экспазіцыя шаржаў на вядомых акцераў і карыкатурныя малюнкі. Кожны жадаючы меў магчымасць прыняць удзел у конкурсе шаржаў. Тут жа ў міні-відэазале прапаноўвалі прагляд фільмаў у фармаце 9D. Карацей кажучы, на кожным кроку, ўсіх чакалі першакрасавіцкія сюрпрызы і нечаканасці.
Пад час канцэртнай праграмы вяселую музыку, песні, танцы, тэатралізаваныя сцэнкі дарылі гледачам народная эстрадная студыя “Колеры”, народны вакальны ансамбль “Славяне”, узорны харэаграфічны калектыў “Созвездие”, удзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Імпульс”, харэаграфічны калектыў РЦК і іншыя.
На святе не гублялі часу дарам, смяяліся ўсе на здароўе, бо ведаюць, што смех прадаўжае жыцце і дорыць цудоўныя імгненні маладосці і шчасця.
Свята гумару закончылася, а вось час добрай усмешкі – ніколі!
Л.М.Куранкова, метадыст РЦК