УСЁ СВАЁ – ЯНО НАС І ЯДНАЕ
Конкурс-выстава арт-фота на тэму “Усё сваё – яно нас і яднае”, які зараз ідзе на Краснапольшчыне, прымеркаваны да Дня народнага адзінства ў Беларусі.
“Удзельнікі конкурсу і выстаўкі праз свае работы прадставілі прыроднае асяроддзе і этнакультурную прастору, якая стваралася нашымі продкамі і ствараецца тымі, хто жыве на сваёй зямлі сёння. Такія фота паказваюць і дазваляюць адчуць сувязь часоў і пакаленняў, адчуць нашу еднасць. У гэтым – мэта конкурсу-выстаўкі: адшукаць, пабачыць і адчуць сваё, якое нас і яднае”, – адзначыла арганізатар конкурсу, метадыст па традыцыйнай культуры Краснапольскага раённага Цэнтра культуры В. А. Марчанка.
Выстаўка работ будзе прадстаўлена ў фае раённага цэнтра культуры і працягне працаваць да 1 кастрычніка – да дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пры закрыцці выстаўкі ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны дыпломамі.
Наведайце выставку, напоўніце свае сэрцы прыгажосцю, адчуйце далучанасць да традыцый, да жыцця грамадства, да малой радзімы і сваёй краіны.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная ссітэма Краснапольскага раёна”