Валянціна Марчанка, метадыст Краснапольскага раённага Цэнтра культуры трапіла на старонкі рэспубліканскай энцыклапедыі “Кто есть кто в Республике Беларусь”
Цікаўнасць да жыцця чалавека, які дасягнуў поспехаў, заканамерная. Задаволіць гэту цікаўнасць прадастаўляе энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь”.
Прыемна, што сярод суайчыннікаў Беларусі, інфармацыя пра якіх ўвайшла ў адзін з выпускаў энцыклапедыі “Кто есть кто в Республике Беларусь”, ёсць і прадстаўнік г.п. Краснаполле Магілёўскай вобласці. Гэта Валянціна Марчанка, метадыст Краснапольскага раённага Цэнтра культуры, стваральнік і кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” і народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак”, чалавек творчы і таленавіты, прафесіянал сваёй справы, гонар Краснапольшчыны.
Рэспубліканская энцыклапедыя “Кто есть кто в Республике Беларусь” выдавецтва “Энциклопедикс” выдаецца па міжнародных стандартах выданняў “Who is Who” і змяшчае інфармацыю пра людзей, якія дасягнулі прафесійных і творчых поспехаў, зрабілі свой уклад у развіццё Беларусі.
Энцыклапедыя – гэта сваеасаблівы калектыўны партрэт нашага грамадства. З дапамогай энцыклапедыі можна шырэй пазнаёміцца з дзелавым і творчым патэнцыялам краіны.
В. Аляксандрава, метадыст РЦК ДУК“Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”