“Вандраванне ў краіну кахання”
“Вандраванне ў краіну кахання”
Пад такой назвай прайшоў тэматычны вечар адпачынку ў Лабковіцкім сельскім Доме культуры Крычаўскага раёна. Нягледзячы на тое, што ў годзе 365 дзён і ўсе яны выдатна падыходзяць для таго, каб улюбляцца, чакаць сустрэч, перажываць, аднак ёсць дзень, які моладь чакае з нецярпеннем - 14 лютага, Дзень святога Валянціна.
Пачалося мерапрыемства з аповяду рамантычнай легенды пра святога Валянціна: “Шмат стагоддзяў назад у Рымскай імперыі закон не дазваляў уступаць у шлюб. Пад страхам смерці забаранялася асвяшчаць такія шлюбы служкам царквы. Але знайшоўся чалавек, які нягледзячы на цвёрдую забарону, у таямніцы асвяшчаў закаханых, за што і быў пакараны. Святара звалі Валянцін”.
Праграму вечара адкрыла Аліны Анісавай салістка эстраднага кружка “Пралеска” з песняй “Першае каханне”.
Далей праграму працягнула конкурсна - гульнявая забаўляльная праграма.
У першым конкурсе “У гонар мілых дам” хлопцы павіненны былі выказаць сваёй дзяўчыне камлементы. У другім конкурсе “Гістарычным” удзельнікі назвалі імя спадарожніка гераінь літаратурных твораў. Аказалася, што ўдзельнікі вельмі добра ведаюць персанажаў літаратурных твораў.
Наступным конкурсам быў конкурс “Пра якое каханне спяваецца ў песні” Кожны ўдзельнік атрымаў картку з вызначэннем кахання: узаемная, неўзаемная, мімалётная, моцная, самазабыўная, сляпая, дакладная. Удзельнікі праслухалі сем песень. За правільныя адказы ў конкурсах удзельнікі атрымлівалі жэтоны, у выглядзе маленькіх сэрцайкаў.
Для ўсіх закаханых быў абвешчаны танец. Для правядзення наступных конкурсаў, з усіх танцуючых гледачамі было абрана тры пары, у якіх удзельнікі змагаліся за званне “Валянцін і Валянціна”.
Па выніказ конкурсаў усім парам было прысвоена званне “Валянцін і Валянціна”. Далей праграму працягнула танцавальная праграма.
Дырэктар Лабковіцкага СДК
Балдэсава Е. А.