Вечарына “На Палессе да Мележа” адбылася ў Бялыніцкім раёне
Падрыхтавалі яе народны тэатр юнага гледача раённага цэнтра культуры і раённая бібліятэка.
З бібліятэкарам Аленай Грыбайлавай гледачы зрабілі падарожжа па жыццёвых і творчых сцяжынках Івана Паўлавіча.
Хвалюючае падабенства!
Старонкі Мележа крані –
І з небыцця, з майго маленства
Мае ўзнікнуць Курані.
З самадзейнымі артыстамі народнага тэатра юнага гледача (рэжысёр Марына Юрчанка), ўдзельнікі вечарыны пагарталі старонкі кнігі “Людзі на балоце”, спыніўшыся на асобных эпізодах рамана. Цікава і хвалююча было назіраць за дзеяннем, якое адбывалася на сцэне.
Людміла Куранкова,метадыст РЦК