Вікторыя Грыбкова з Бялыніч – уладальніца Дыплома 1-й ступені конкурсу «Русская песня»
Бялыніцкі раён на конкурсе прадставіла юная салістка раённага цэнтра культуры Вікторыя Грыбкова з песняй “Кадриль” (кіраўнік - Таццяна Грыбкова). Танцавальная замалёўка да песні была выканана ўзорным харэаграфічным калектывам “Созвездие” Бялыніцкага РЦК (кіраўнік - Ірына Казімірска).
Намінацыя, у якой выступала Віка, налічвала 60 канкурсантаў, але юная артыстка праявіла выдатныя вакальныя здольнасці, артыстызм, абаяльнасць – і перамагла.
На гала-канцэрце пераможцаў конкурса, які адбыўся 15 лістапада, Вікторыя была ўзнагароджана Дыпломам 1-й ступені і памятным падарункам.
Трэба дадаць, што гэта далека не першая ўзнагарода Вікторыі. У скарбонцы юнай зорачкі - Дыплом лаурэата 2-й ступені IV Адкрытага конкурсу пачынаючых спевакоў “Шлях к зоркам”, Дыплом лаурэата 2-й ступені V Адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь», Дыплом лаурэата 2-й ступені Адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў “Марафон звезд – 2012”, Дыплом лаурэата 3-й ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю юных выканаўцаў народнай песні “Онежская волна”, Дыплом лаурэата 1-й ступені Міжнароднага фестывалю песень нашага дзяцінства “Крылатые качели” і іншыя ўзнагароды.
Людміла Куранкова, метадыст Бялыніцкага РЦК