Віншуем дырэктара УК «Магілеўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» з заслужанай узнагародай!
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2017 года №5 Хмялькоў Алег Фёдаравіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны.
Шчыра віншуем Алега Фёдаравіча з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых творчых поспехаў!