Віншуем калектывы з прысваеннем найменняў “узорны” і “народны”

На падставе артыкула 250 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанавіла за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоіць найменне:
“ узорны”:
студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Бабруйскі сувенір” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”;
студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлка роспісу” дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”;
“ народны”:
ансамблю народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”.
Ад усёй душы віншуем калектывы з заслужаным прызнаннем! Гэта важная і годная ўзнагарода за вашу працу, творчасць і адданасць сваёй справе. Няхай гэта стане для вас стымулам да новых дасягненняў і да рэалізацыі самых амбіцыйных ідэй і праектаў. Няхай ваша праца прыносіць задавальненне і прызнанне, а кожны дзень будзе напоўнены новымі поспехамі!