Віншуем з прысваеннем найменняў!
Пастановай ад 1 красавіка 2016 года №4 аб прысваенні і пазбаўленні наймення «народны” (“узорны”), на падставе пункта 1 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць прысвоіць найменне “народны”:
тэатральнаму калектыву “Крыніца” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”;
хору студэнтаў “Аксаміт” установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”;
“узорны”:
студыі юнага мадэльера “Жамчужына” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Кіраўска”;
аркестру народных інструментаў “Прыдняпроўцы” дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М. Салдатава”;
ансамбль народнай песні “Русская песня” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці” ( г. Магілёва);
харэаграфічнаму ансамблю “Эксклюзіў” дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская гарадская гімназія №1”.
Шчыра віншуем калектывы и зычым няспынна трымаць высокі статус новымі творчымі здабыткамі, удасканальваць сваё майстэрства, натхненна працаваць на ніве аматарскай творчасці, дасягаючы новых творчых вышыняў!