Віншуем з прысваеннем найменняў!
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2018 года №43 за значны ўклад у развіцце аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоены найменні:
“народны”
фальклорнаму ансамблю “Вясковачка” Васькавіцкага сельскага клуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна”, кіраўнік Самусенка Марына Анатольеўна;
“узорны”
тэатральнаму калектыву “На Біс” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага г.Бабруйска”, кіраўнік Манько Алеся Алегаўна;
студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Дар” ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г.Быхава”, кіраўнік Кухціна Ірына Генадзьеўна.
Жадаем калектывам новых творчых поспехаў, удзячных гледачоў і творчага даўгалецця і надалей памнажаць культурныя здабыткі свайго рэгіёну, краіны!