ВІНШУЕМ!
Паводле Пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 83 ад 19.11.2020 года “Аб прысваенні і пазбаўленні наймення “народны” (“узорны”)” за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыі нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі прысвоена
найменне “народны”:
сямейна-родаснаму калектыву “Радня” Раднянскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна”;
мужчынскаму вакальнаму ансамблю “Хлопцы Пасялковыя” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”;
найменне “узорны”:
дзіцячаму ансамблю танца “Забава” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”;
эстраднай вакальнай студыі “Планета KIDS” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” г.Магілёва.
Паводле Пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 84 ад 19.11.2020 года “Аб прысваенні і пацвярджэнні звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі: народнаму ансамблю народнай музыкі і песні “Жытніца” Арэхаўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”; узорнаму ансамблю народнай песні “Ярыца” дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Абласны цэнтр творчасці” г.Магілёва; народнаму харэаграфічнаму ансамблю “Сувенір” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” г.Магілёва – пацверджана званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Віншуем калектывы з дасягнутымі вышынямі, жадаем утрымваць статус новымі творчымі дасягненнямі, удасканальваць сваё майстэрства, натхненёна працаваць на ніве аматарскай творчасці.