Вучоба кадраў як сродак павышэння эфектыўнасці работы ўстаноў культуры

Семінар-практыкум на тэму “Арганізацыя фальклорна-краязнаўчай работы клубнымі ўстановамі” адбыўся ў ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна на мінулым тыдні.
Плануючы і арганізоўваючы работу семінара, метадыст Марчанка В. А. прадугледзіла магчымасць спалучэння розных форм работы і розных жанраў фальклору.
Сярод іх – прэзентацыі, адкрытыя паказы, выступленні з вопыту работы і дэманстрацыя вопыту, разгляд тэарэтычных пытанняў, калектыўнае абмеркаванне і інш.
Базавай установай для правядзення семінара стаў Горскі сельскі Дом культуры.
Вопытам работы па захаванню і развіццю рамёстваў, развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзялілася кіраўнік гуртка ДПМ Горскага СДК Л. У. Васількова, якая паспяхова ўцягвае ў працэс засваення сакрэтаў народнага майстэрства членаў свайго клубнага фарміравання і разам з імі дорыць рукатворную прыгажосць сваім вяскоўцам і наведвальнікам клубнай установы.
Пра магчымасці актуалізацыі фальклорнай спадчыны можна было даведацца з вопыту работы аб’яднання “Этнограф” (кіраўнік В. І. Гомарава) і народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” (кіраўнік В. А. Марчанка). З новымі экспазіцыямі можна было пазнаёміцца праз экскурсію ў этнахатцы, багатай на сабраныя аб’яднаннем “Этнограф” і клубнымі работнікамі экспанатамі.
На творчай пляцоўцы “З глыбінь народных” можна было ўбачыць дэманстрацыю абрадавага свята “Шчодры”, у якім прыняла ўдзел вясковая дзятва, і ўпэўніцца, што “традыцыі продкаў не ўмруць”.
Другая частка семінара прайшла ў Краснапольскім раённым Цэнтры культуры.
Удзельнікі семінара абмеркавалі план метадычнай вучобы на новы год, шляхі і сродкі арганізацыі работы ў Год гістарычнай памяці, ключавыя мерапрыемствы, запланаваныя на 2022 год, па захаванню фальклорна-этнаграфічнай спадчыны ў сучасным культурным жыцці.
У рабоце семінара прыняў удзел дырэктар ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” Ю. П. Падалякін. Ён падзякаваў за актыўны ўдзел у конкурсах “Калядны цуд”, “Партфоліо”, за ўдзел у міжнародных конкурсах народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі”, які пачаў новы год новымі дасягненнямі – атрымаў Гран-пры і дыплом лаўрэата III ступені.

Валянціна Марчанка, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”