«Вялікодныя пасядзелкі» ў вёсцы Дуброва
Праграма была падрыхтавана ўдзельнікамі агітацыйна-канцэртнай брыгады “Радасць” УК “Аўтаклуб” ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна” сумесна з работнікамі раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Цэнтральнай бібліятэкі і Елькаўшчынскага СК.
Дзеючымі асобамі праграмы былі: Гаспадыня, Суседка, Пан, Бабка Шаптуха, Валачобнікі. Да ўвагі гледачоў былі прапанаваны жарты, байкі, песні, прыпеўкі, прыказкі, прымаўкі, інсцэніроўкі. Тутжа была арганізавана выстава рушнікоў гісторыка-краязнаўчага музея і драўляных музычных інструменты мясцовага мастра А. Харкевіча. У час мерапрыемства жыхары вёскі з захапленнем гралі на музычных інструментах “Польку”, гулялі ў Вялікодныя гульні, вадзілі карагод, спявалі песні. Вельмі да спадобы прыйшліся жыхарам гульні: “Самы дужы”, “Паляванне”, “Горка”, “Мацак”, “Шчасце”. Пераможца кожнай гульні атрымліваў прыз - чырвонае Вялікоднае яйка.
Мацюшкова Л.М., загадчык УК “Аўтаклуб”