Вынікі трох абласных конкурсаў падвялі ў Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы
Установай культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” былі арганізаваны і рэалізаваны абласныя конкурсы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Дажыначны сноп”, “Знак якасці” і “Княгіня Нівы”.
Удзел прынялі індывідуальныя аўтары і творчыя калектывы Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў і іншых клубных устаноў Магілёўскай вобласці.
Конкурсы ставілі перад сабой мэту захавання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры; набыццё новых ведаў, уменняў і навыкаў у розных сферах дэкаратыўна-прыкладной творчасці; прадастаўленне магчымасці ўдзельнікам конкурсу рэалізаваць свой творчы патэнцыял.
Выніковыя работы можна было ўбачыць у межах абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024” у Клімавічах. Пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі I, II, III ступені.
Дыпломам I ступені былі ўзнагароджаны:
у абласным конкурсе “Знак якасці”:
за работу “Гонар і слава роднага краю” – клуб аматараў народнай творчасці “Млын жыцця” раённага цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”, кіраўнік – Луашвілі Гульнара Цемуразаўна;
за работу “Знак якасці” – Каржуева Аляксанда Аляксандраўна, бібліятэкар ДУК “Горацкая раёная бібліятэчная сетка”;
за работу “Дасягненні роднага кутка” – калектыў раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна прыкладного мастацтва горада Асіповічы;
у абласным конкурсе “Княгіня нівы”:
за работу “Княгіня нівы” – калектыў раённага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна”;
за работу “Залатая восень” – калектыў майстроў раённага Дома рамёстваў дзяржаўнай ўстановы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”;
за работу “Магілёўская Княгіня” – касцюм: Цімашэнка Святлана Рыгораўна, кіраўнік народнай студыі ДПМ “Чараўніцы” УК “Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу”, галаўны ўбор: Смалякова Ала Аляксандраўна, старшыня ГА магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”;
у абласным конкурсе “Дажыначны сноп”:
за работу “Восеньскае натхненне” – Лапаціна Наталля Леанідаўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага Дом рамёстваў ДУК “Централізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”;
за работу “Золотой венец жатвы” – Ляшко Наталля Васільеўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага Дома рамёстваў “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”;
за работу “Хлеб усяму галава” – Ціханава Галіна Іванаўна, загадчык і Лайкова Вольга Уладзіміраўна, метадыст-майстар Дома рамёстваў аграгарадка “Гарадзец” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”.
Віншуем нашых удзельнікаў і жадаем новых перамог!
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”