Выстава-экскурс «Традыцыйная народная лялька беларусаў» і майстар-клас па вырабу лялькі прайшлі для школьнікаў г.Магілёва ў Краснапольскім раёне
Далучыцца да культурнай спадчыны роднай зямлі мела магчымасць група школьнікаў г. Магілёва праз сустрэчу з носьбітам фальклору і народнай творчасці.
20 чэрвеня па запрашэнню ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» метадыст РЦК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» Марчанка В. А. стала ўдзельніцай краязнаўчага праекта абласной бібліятэкі «Мне дорог край, где я родился». Яна правяла для школьнікаў выставу-экскурс «Традыцыйная народная лялька беларусаў» і майстар-клас па вырабу лялькі.
Дзеці пазнаёміліся з відамі і прызначэннем традыцыйнай народнай лялькі ў жыцці беларусаў у мінулы час, паразважалі аб месцы лялькі ў сучасным жыцці і прыйшлі да высновы, што традыцыі, вусная народная творчасць, этнаграфічныя сімвалы на ручніках, лялька – з’яўляецца знакам прыналежнасці да традыцыйнай культуры, да свайго народа і можа мець месца ў сучасным жыцці.
У ходзе сустрэчы дзеці змаглі пазнаёміцца з культурнымі каштоўнасцямі Краснапольшчыны, з народным тэкстылем: касцюмам, ручнікамі, а таксама з элементамі фальклору – паданнямі, песнямі, абраднасцю.
Дзеці з задавальненнем паглыбляліся ў дзіўны свет продкаў, майстравалі ляльку Крупянічку, прызначаную для падтрымкі дабрабыту і здароўя сям’і, гулялі ў народныя гульні, слухалі гукі роднай мовы.
Валянціна Марчанка, метадыст па традыцыйнай культуры ДУК «ЦКС Краснаполькага раёна»