ІХ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» прайшоў у г.Мінску
20 мая 2017 года ў г.Мінску адбыўся ІХ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет». Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.
Магілёўскую вобласць на свяце прадстаўлялі звыш 40 майстроў народных мастацкіх рамёстваў з Бабруйскага, Круглянскага, Быхаўскага, Крычаўскага, Глускага, Бялыніцкага, Краснапольскага, Дрыбінскага, Горацкага, Асіповіцкага, Мсціслаўскага, Хоцімскага, Слаўгарадскага раёнаў, гг. Магілёва і Бабруйска. Музычнае суправаджэнне забяспечваў Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі і песні «Світанак» Магілёўскага РЦК, які выступаў на цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы, а таксама каля тэрыторыі выставак свайго рэгіёна.
Пад час правядзення мерапрыемства майстры народных мастацкіх рамёстваў дэманстравалі калекцыі творчых работ у рамках выставы-продажу, а таксама праводзілі майстар-класы і дэманстрацыю творчых працэсаў.
Па выніках ІХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет» былі адзначаны: Дыпломам I ступені – Хізанейшвілі Ірына, майстар па саломапляценню з Горак, Станкевіч Сяргей, бондар з Глуска; Дыпломам II ступені – Меснік Софья, майстар з Глуска, якая займаецца аплікацыяй з саломкі, Ганчарэнка Андрэй, майстар разьбы па дрэву з Краснаполля; Дыпломам III ступені – Бернадская Наталля, майстар па выцінанцы з Крычава, Дамянікава Наталія, народны майстар Рэспублікі Беларусь з Магілёва. Дыпломам за лепшую калекцыю работы ўзнагароджаны: Асіповіцкі Дом рамёстваў (дырэктар Кулакоўская В.С.) і Быхаўская дзіцячая школа рамёстваў і мастацтваў (дырэктар Кухціна І. Г.); Дыпломам II ступені за сямейную творчасць – народныя майстры Рэспублікі Беларусь сямейная пара Якавенка Вячаслаў і Яшчанка Любоў.
Віншуем нашых майстроў і жадаем новых дасягненняў.