ХАТА З МАТЧЫНАЙ ДУШОЙ

«Хату з матчынай душой» наведалі 25 чэрвеня ўдзельнікі Месячніка этнаграфіі, які рэалізуецца ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”. Адной з форм і задач Месячніка з’яўляецца знаёмства з вопытам калег па захаванню і папулярызацыі этнаграфічнай спадчыны, узбагачэнне вопыту, абмен ім праз узаеманаведванне клубных устаноў, знаёмства з работай “этнахатак” – музейных пакояў і куткоў, створаных на базе ўстаноў культуры на аснове экспедыцыйнай, збіральнай практыкі.


На гэты раз у “хату з матчынай душой” запрасілі апантаныя сваёй справай работнікі клубнай установы філіала Яноўскі сельскій Дом культуры.


У іх “хаце” ёсць на што паглядзець, ёсць што патрымаць у руках, ёсць пра што паслухаць і даведацца шмат цікавага і карыснага. Ад ручнікоў, кашуль ці сапрадных касцюмных строяў нельза атарваць пагляд. А якое багацце прылад працы і прадметаў “бабінага кута” засяроджана тут!
Для наведвальнікаў была прапанавана экскурсія-агляд і розныя “актыўнасці”.


Добры этнаграфічны збор мае і філіал Палужскі сельскі клуб. У гэту ўстанову таксама зазірнулі зацікаўленыя зберажэннем народнай спадчыны ўдзельнікі Месячніка.


Прыгожыя і ўнікальныя экспанаты наведаных устаноў адразу ж хацелася сфатаграфаваць, каб зноў і зноў разглядаць іх, любавацца імі, здзіўляцца майстэрству і таленавітасці продкаў. Падзівіцеся на іх і вы, сябры!

Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”