XIX Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” сабраў зноў сяброў
З 28 па 30 мая ў Клімавічах праходзіў XIX Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, у якім прынялі ўдзел калектывы і выканаўцы з 7 краін: Беларусі, Расіі, Узбекістана, Кыргызстана, Арменіі, Малдовы, Сербіі. У гэтым годзе фестываль сабраў больш за 400 удзельнікаў.
Праграма фестывалю была насычанай і цікавай. Для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю арганізатарамі было падрыхтавана шмат забаўляльных і прэзентацыйных пляцовак.
Галоўнымі фестывальнымі падзеямі першага дня сталі святочная церэмонія адкрыцця фестывалю “Залаты баль”, конкурсныя выступленні ўдзельнікаў па намінацыях: харэаграфічнае мастацтва (народна-сцэнічны, эстрадны танец), вакальнае мастацтва (народныя, эстрадныя спевы), выяўленчае мастацтва (жывапіс, графіка) у трох узроставых группах: малодшая (9-12 гадоў), сярэдняя (13-15 гадоў), і старэйшая (16-18 гадоў). Для ўдзельнікаў жанру “Выяўленчае мастацтва” адбыўся выязны пленэр-конкурс, у якім удзельнічала каля 40 юных мастакоў. Тэма пленэра-конкурсу “Які цудоўны гэты свет”.
Конкурсныя выступы ацэньвала журы ў складзе:
намінацыя “Вакальнае мастацтва”: Елісеенкаў Алег Мікалаевіч – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, беларускі кампазітар і выканаўца, дацэнт кафедры мастацтва эстрады ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, уладальнік медаля Францыска Скарыны, Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня журы; Стацэнка Святлана Адамаўна – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імя Уладзіміра Мулявіна; Гладкая Валянціна Фёдараўна – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Неруш”.
намінацыя “Харэаграфічнае мастацтва”: Глінскі Яўген Юр’евіч – педагог, харэограф-пастаноўшчык тэлевізійных праектаў і канцэртных шоу-праграм, артыст балета вышэйшай катэгорыі, удзельнік каманды KevlProduction, член журы міжнародных фестываляў і конкурсаў у Італіі, Балгарыі, Грэцыі, Лаўрэат міжнародных конкурсаў, Рэспубліка Беларусь, старшыня журы; Шувалава Аксана Юр’еўна – выкладчык харэаграфічных дысцыплін установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, балетмайстар народнага харэаграфічнага ансамбля “Алеся”, тэатра эстраднага танца “Тэт-а-тэт”, Лаўрэат міжнародных конкурсаў, Рэспубліка Беларусь.
намінацыя “Выяўленчае мастацтва”: Отчык Глеб Анатольевіч – старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Лаўрэат першай нацыянальнай прэміі ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, дацэнт кафедры малюнка ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, старшыня журы; Ціхановец Антон Леанідавіч – скульптар, член Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, Рэспубліка Беларусь.
На творчай пляцоўцы “Беларуская казка”, арганізаванай установамі культуры Магілёўскай вобласці была арганізавана выстава-продаж майстроў, правядзенне майстар-класаў, гульнявых праграм па беларускім народным казкам з удзелам Бабруйскага, Быхаўскага, Горацкага, Дрыбінскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага раёнаў.
Усе тры дні фестывалю работала фотасушка #Залатая пчолка, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі па тэме фестывалю за ўсю гісторыю яго правядзення, фота ўдзельнікаў розных краін і мерапрыемстваў мінулых гадоў, фота гледачоў, гараджан з фестывальных пляцовак.
Магілёўскім абласным упраўленнем МНС Рэспублікі Беларусь было арганізована тэматычная пляцоўка “Бяспечнае дзяцінства” і выступленне аркестра.
У другі дзень фестывалю на пляцоўцы “Кантакт-праект” прайшла прэзентацыя выставачных экспазіцыі 12 устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Падоўжыла сваю работу тэматычная пляцоўка “Беларуская казка”, дзе сваёй творчасцю падзяліліся ўдзельнікі з Кіраўскага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Круглянскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага, Чавускага, Шклоўскага раёнаў.
Галоўнай падзеяй другога фестывальнага дня стала ўрачыстае закрыццё XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, у рамах якога прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў фестывалю і гала-канцэрт.
Па выніках конкурсных праслухоўванняў Дыпломамі Гран-пры былі ўдастоены:
у намінацыі “Вакальнае мастацтва”:
Пехцерава Арына салістка прадзюсарскага цэнтра “Анёлы дабра” г. Магілёва, Рэспубліка Беларусь;
Квартэт “Кэні бэнд” узорнай эстраднай студыі “Планета KIDS” дзяржаўнай установы культуры “Палац культуры вобласці” г. Магілёва, Рэспубліка Беларусь;
у намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва”:
Харэаграфічная група “Непаседы” ўзорнага ансамбля эстрадна-спартыўнага танца “Серпантын” Муніцыпальнай установы культуры “Палац культуры гарадской акругі Навашынскі” г.Навашына, Ніжагародская вобласць, Расійская Федэрацыя;
у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”:
Саханчук Максім навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў”, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь.
Завяршыўся другі дзень фестывалю канцэртнай дыска-праграмай “Падарунак фэсту”.
Трэці дзень фестывалю быу не менее насычаны. У амфітэатры прайшла канцэртная праграма Магілёўскай гарадской капэлы “Краскі дзяцінства”, адбыўся маладзёжны марафон “Будучыня за намі”. Сярод удзельніц з г. Клімавічы ў гэты дзень выбралі “Міс “Залатая пчолка”. Работала прэзентацыйна выставачна-гандлёвая пляцоўка “Клімавічы запрашаюць” з дэманстрацыяй дасягненняў раёна ў розных сферах, прэзентацыяй прадпрыемстваў, турыстычнай сферы, праектаў.
“Залатая пчолка” – гэта фестываль, які натхняе і аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных куткоў свету. І роўна праз год “Залатая пчолка” зноў збярэ сотні талентаў, запаліць новыя зорачкі і дасць пачатак яркаму творчаму шляху!
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”