ХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» адбыўся ў г.Паставы
9-11 чэрвеня 2017 года ў г.Паставы Віцебскай вобласці адбыўся ХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». У фестывалі прымалі ўдзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы на народных музычных інструментах. Журы фестывалю на чале з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Казінцом годна ацаніла творчасць усіх яго ўдзельнікаў. Так, народны ансамбль народнай музыкі «Магілёўцы» ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» адзначаны Спецыяльным дыпломам «Лаўрэат II ступені» за папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый.
Віншуем з перамогай! Жадаем творчых дасягненняў, новых фестывальных і гастрольных шляхоў, удзячных гледачоў!