Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…

7 ліпеня 2025 года, у дзень нараджэння народнага паэта БССР Янкі Купалы, адбылася літаратурна-музычна гасцёўня, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры. Арганізатарам выступіў Дом дружбы Ленінградскай вобласці.
Падчас правядзенне ўдзельнікі гасцёўні падзяліліся сваімі дасягненнямі і работай па прапагандзе творчасці Янкі Купалы. Так прадстаўнік музея імя Янкі Купалы ў Рэспублікі Татарстан распавяла аб урачыстай цырымоніі адкрыцця новага бюста пісьменніка. Аб запланаванай выставе твораў пісьменніка 40-х гадоў выдання паведаміла прадстаўнік расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Свой верш, прысвечаны Янку Купалу, прачытала член Магілёўскага абласнога аб’яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Бялова.
Рулёва Алена Васільеўна, вядучы метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, якая не першы год прымае ўдзел у гасцёўні, выканала просьбу ўдзельнікаў мінулагодняга пасяджэння і прачытала ўрывак з паэмы “Курган” на мове песняра.
