Як гулялі Масленіцу ў Дрыбіне
21 лютага, адзінаццатая гадзіна раніцы. Ціхі гарадок Дрыбін, невялікая ўтульная плошча. На ёй і разгарнуліся гулянні пад назвай "Да цешчы на бліны!".
Перад гледачамі выступалі народны ансамбль народнай песні «Дзянніца», народны ансамбль народнай песні «Журавінка», народны ансамбль народнай песні «Вярбіца».
Тут жа праходзілі розныя конкурсы, бяспройгрышныя латарэі, пачастункі блінамі са смятанай, а таксама можна было набыць знакамітыя дрыбінскія валёнкі.
Людзям на свяце было вельмі весела!
Н.А. Шуткова, метадыст РЦК.