Юбілей Вялікай Перамогі адсвяткавалі ў Дрыбіне
Пасля ўскладання вянкоў і кветак на Алеі Славы, жыхары і госці Дрыбіна прайшлі калонай да брацкай магілы воінаў, дзе адбыўся мітынг-рэквіем. Права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было даверана жыхару г.п. Дрыбін, Герою Сацыялістычнай працы А.А. Байкову і вучаніцы Міхееўскай сярэдняй школы А. Блахіной. Мітынг пачаўся з прывітальнага слова старшыні Дрыбінскага райвыканкама А.Р. Маслака. Памяць салдат і афіцэраў, якія загінулі ў баях з фашысцкімі захопнікамі, ушанавалі хвілінай маўчання і салютам. Да падножжа абеліска ляглі жывыя кветкі.
Пасля завяршэння мітынгу-рэквіему святочныя мерапрыемствы працягнуліся на плошчы. Работнікі культуры раёна падрыхтавалі святочную музычную праграму: на плошчы каля РЦК гледачам быў прадстаўлены тэатралізаваны канцэрт «Шляхі, дарогі франтавыя», дзе гучалі вершы і песні ваенных гадоў, былі паказаны некаторыя моманты ваеннага жыцця.
Працавалі гандлёвыя рады, спартыўныя і дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, тэматычныя выставы раённай бібліятэкі, гісторыка-этнаграфічнага музея і г.д.
Святы працягнуліся і ўвечары: адбыўся канцэрт салістаў РЦК і раёна, беларускіх эстрадных выканаўцаў - Уладзіміра Ухцінскага і Жанны Піваваравай. І роўна ў 23.00 майскае неба асвятліў святочны салют.
Шуткова Н.А., метадыст Дрыбинскага РЦК.