З Днем работнікаў культуры!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні ад Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы з нашым прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Нам выпала ганаровая місія – не толькі захоўваць, узбагачаць і перадаваць будучым пакаленням агульначалавечыя каштоўнасці і звычаі свайго народа, але і фарміраваць яго духоўнасць, пачуццё нацянальнай вартасці, паразумення і згоды.
Жадаем вам, шаноўныя работнікі культуры, ветэраны – святочнага настрою, творчых поспехаў, здароўя, дабрабыту, поспеху і апраўдання самых лепшых надзеяў. Спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва і ўзаемапаразуменне.
Дырэктар і калектыў УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”