З песняй да хлебаробаў…
Работнікі культуры Быхаўскага раённага цэнтра культуры павіншавалі слаўных хлебаробаў добрай песняй. Нагодай стала ўручэнне сертыфікатаў і ключоў ад новай тэхнікі, якое адбылося ў Быхаўскім раёне 2 сакавіка 2024 года.
Гэта быў асаблівы дзень для Быхаўскага раёна – бо раён папоўніўся новай магутнай тэхнікай. За такую тэхніку нам, беларусам, не сорамна нідзе. Сёння нашы машыны працуюць у многіх краінах свету. І мы ганарымся, што жывём менавіта на гэтай святой зямлі.
Хоць яшчэ па начах падмаражвае, але сонейка грэе ўжо па веснавому. Зусім хутка на шырокіх палях нашай радзімы пачнецца грандыёзны рух. Загудуць магутныя машыны, выйдуць на прасторы, каб увосень здабыць багаты ўраджай.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”