З ПРАКТЫКІ МІЖНАРОДНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА І ЎЗАЕМАДЗЕЯННЯ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ
У рэалізацыі знешнепалітычнай стратэгіі Беларусі, накіраванай на ўмацаванне яе міжнародных пазіцый і забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця краіны, асаблівая роля належыць культуры.
Месца і аўтарытэт беларускай дзяржавы ў свеце вызначаецца не толькі палітычнай вагой і эканамічнымі рэсурсамі, але і культурнымі дасягненнямі народа Рэспублікі Беларусь, яго духоўным і інтэлектуальным патэнцыялам.
Пытанне ўзаемадзеяння культур і творчага дыялогу паміж імі, як і ўсялякае супрацоўніцтва, у тым ліку і міжнароднае, пачынаецца з культурнага знаёмства і міжкультурнага ўзаемадзеяння.
Фарматаў узаемадзеяння і супрацоўніцтва існуе многа. Самыя розныя сумесныя праекты і культурныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца не толькі на ўзроўні рэспублікі Беларусь Беларусь, але і ў рэгіёнах.
Метадычная пляцоўка, арганізаваная метадыстам Марчанка В. А. Краснапольскага РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, была арыентавана на знаёмства з фарматамі і вопытам міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў сферы культуры.
Марчанка В. А. абгрунтавала актуальнасць і значэнне міжнароднага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, пазнаёміла з практыкай работы, якую яна ажыццяўляе як метадыст па традыцыйнай культуры ўстановы і кіраўнік народных калектываў – народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі” і народнага літаратурнага калектыву “Світанак”, з рэалізаванымі найбольш яскравымі сумеснымі праектамі і мерапрыемствамі.
Цеснае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца паміж установамі культуры Краснапольскага і Краснагорскага памежных раёнаў.
Спецыялісты МБУК “Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка” на працягу многіх гадоў падтрымліваюць сувязі з ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” праз творчыя гасцёўні, канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, краязнаўчыя чытанні і іншыя формы.
Мова, літаратура, паэты і пісьменнікі, прадзвіжэнне кнігі, развіццё творчасці, фальклорная спадчына, этнаграфія, краязнаўства, сяброўства народаў – вось асноўныя накірункі гэтага ўзаемадзеяння.
Сярод такіх рэалізаваных мерапрыемстваў – традыцыйныя штогадовыя гасцёўні: творчая гасцёўня, прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы “Не адракуся спадчыны сваёй”, творчая гасцёўня, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства “Нам засталася спадчына”, гасцёўня, прымеркаваная да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі “Сяброўства не раздзелена мяжой”.
Гасцінна адчынены дзверы раязнаўчых чытанняў “Мой край: вядомы, невядомы” і паэтычных гасцёўняў па прэзентацыі выдадзеных кніг мясцовых паэтаў.
Яшчэ больш шырокая геаграфія кантактаў і сяброўскіх і творчых сувязяў у расійска-беларускага творчага конкурсу “Мы на матчынай мове жывём”, прымеркаванага да Міжнароднага Дня роднай мовы і рэгіянагальнага конкурсу “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства ў Беларусі.
Выкарыстоўваюцца магчымасці ўдзелу ў дыстанцыйных міжнародных конкурсах, фестывалях і іншых формах узаемадзеяння.
На працягу 2023 года Марчанка В. А. забяспечыла ўдзел калектываў, кіраўніком якіх яна з’яўляецца, у 15 міжнародных, рэспубліканскіх і міжрэгіянальных конкурсах і 3 міжнародных канферэнцыях і семінарах як метадыст РЦК. Міжнароднае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва на працягу года асвятлялася ёй праз размяшчэнне артыкулаў у СМІ.
У супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ёсць патрэба. Праз іх адбываецца ўмацаванне сяброўскіх, прафесійных, творчых сувязяў, развіццё творчасці, абмен вопытам, прадзвіжэнне культур у міравую прастору, рэалізуецца магчымасць пранікнення ў сістэму каштоўнасцей той або іншай культуры, узбагачэнне культур, што з’яўляецца неабходнасцю і ўмовай іх развіцця.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”,
да артыкулу дададзены фота з вопыту ўзаемадзеяння