Забаўляльная праграма “Сонечнае дзяцінства” прайшла ў Дрыбінскім раёне
На мерапрыемстве выступіў Ю. У. Гутар, начальнік АДАІ Дрыбінскага РАУС, а таксама У.У. Атрахіменак – інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дрыбінскага РАНС. Госці ў гульнявой форме расказалі дзецям, як зрабіць так, каб летнія канікулы былі не толькі вяселымі, але і бяспечнымі.
Пасля выступленняў гасцей дзеці адправіліся ў падарожжа па краіне Весялосці з чароўнымі героямі – Ірыскай і Смяшынкай, якія суправаджалі рабят падчас усяго падарожжа, гулялі з імі, дапамагалі абыйсці перашкоды, якія ўзнікалі на шляху, танцавалі і весяліліся! Самыя актыўныя атрымалі салодкія прызы. Бо без добрага настрою і прысмакаў у краіне Весялосці ніяк не абысціся!
Н.А. Шуткова ,метадыст РЦК