Заключнае мерапрыемства абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» адбылося 9 красавіка ў канцэртнай зале МАМЦ НТ і КПР
Тэатр – гэта такая кафедра,
з якой можна шмат сказаць свету дабра
М. В. Гогаль.
Фотоотчет по мероприятию.
Дакрануцца да света аматарскага тэатральнага мастацтва мелі магчымасць гледачы, якія завіталі ў канцэртную залу «Магілёў». Тэатральны вечар пачаўся цырымоніяй узнагароджання пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі», які ладзіўся ў лютым сакавіку. Узнагароды тэатральным калектывам уручыў Алег Фёдаравіч Хмялькоў, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТіКПР», старшыня журы конкурсу. Варта адзначыць, што ў конкурсе прынялі ўдзел звыш 20 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці.

Дыпломамі пераможца агляду-конкурсу былі ўзнагароджаны:
I ступені:
народны тэатр «Прамень» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна», спектакль «Сюрпрыз, або новая казка Дамавіка», па творах А.А. Александрына – кіраўнік Паседзька Таццяна Васільеўна;

народны тэатр Краснапольскага раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна», спектакль «Слуп», па п’есе В.Ю. Ткачова – кіраўнік Кузняцоў Аляксандр Пятровіч.
II ступені:
узорны музычны тэатр «Слугі трох муз» ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска», спектакль «Пакліч мяне, неба», аўтар І.В. Петраш – кіраўнік Петраш Іна Валянцінаўна;

народны тэатр «Надзея» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна», спектакль «Герда, альбо Горад у якім мы будзем шчаслівыя», па п’есе А.У. Карэліна – кіраўнік Астрашэўская Наталля Антонаўна.
III ступені: народны тэатр, дзіцячая тэатральная студыя ДУК «Палац культуры вобласці» г. Магілёва, спектакль «Старажытныя гравюры», па беларускім легендам і прытчам, складальнік А.І. Кускова – кіраўнік Кускова Алла Іванаўна;

народны тэатральны калектыў «Крыніца» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна», спектакль «Свае», аўтар В.В. Уласава – кіраўнік Уласава Вольга Васільеўна.
У намінацыі «Лепшая мужчынская роля»:
Чысцякоў Яўген Мікалаевіч, спяктакль «Герда, альбо Горад у якім мы будзем шчаслівыя», па п’есе А.У. Карэліна ў выкананні народнага тэатра «Надзея» раённага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна»;
Ткачоў Іван Іванавіч, спектакль «Слуп», па п’есе В.Ю. Ткачова у выкананні народнага тэатра Краснапольскага раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна».

У намінацыі «За захаванне тэатральных традыцый беларускай драматургіі»:
народны тэатр раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна», спектакль «Модны шляхцюк», па п’есе К. Каганца – кіраўнік Ігнатовіч Галіна Сяргееўна;
тэатральны калектыў «Надзея» раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна», спектакль «Апошні ўзлет», па п’есе А.А. Дударава – кіраўнік Астроўская Тамара Цімафееўна.

У намінацыі «За арыгінальнасць рэжысёрскай эксплікацыі і трактоўкі абранага матэрыялу»:
народны тэатр чытальнікаў «Сюжэт» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», літаратурна-музычная кампазіцыя па матывах твораў М.І. Гарэцкага, рэжысёр-пастаноўшчык Зінаіда Іванаўна Білык.

Спецыяльнымі дыпломамі:
«За захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей і традыцый малой Радзімы» – народны тэатр гульні «Гарэзы» раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Клімавіцкага раёна», тэатральная пастаноўка «Нашай памяці карані», аўтар Г.А. Сямыга – кіраўнік Сямыга Галіна Андрэеўна;
«За грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі пасродкам тэатральнага мастацтва» – творчая група ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна», спектакль «Любові ўсе ўзросты пакорлівыя», па п’есе-камедыі Э.М. Піжэнка – кіраўнік Купрэева Наталля Міхайлаўна;

«За яскравае ўвасабленне вобразаў» – дзіцячы тэатральны гурток «Маскарад» Краснапольскага раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна», спектакль па п’есе В.Ю. Ткачова «Чароўны рукзачок» – кіраўнік Кузняцова Аксана Мікалаеўна;
«За адданасць аматарскаму тэатральнаму мастацтву» – Аляксандр Анатольевіч Александрын, г. Хоцімск.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання быў прадстаўлены тэатральны марафон з фрагментаў конкурсных спектакляў пераможцаў.

А.М.Глуздоў, начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК «МАМЦ НТ і КПР»
Фота Сяргей Бярозка