Занальны этап абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» прайшоў у Магілёве
4 красавіка на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» прайшоў апошні занальны этап абласнога агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, прапаганды і развіцця аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам абласнога агляду-конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
Асаблівасцю агляда-конкурсу з’яўляецца тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя аматарскімі тэатральнымі калектывамі, абавязкова павінны быць беларускамоўнымі. У гэтым годзе агляд-конкурс прымеркаваны да 135-годзя са дня нараджэння вялікіх беларусскіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У занальным этапе прымалі ўдзел тэатральныя калектывы Быхаўскага, Горацкага, Шклоўскага, Магілёўскага, Круглянскага, Мсціслаўскага раёнаў, установы культуры «Палац культуры вобласці» г.Магілёва:
аматарскае аб’яднанне «Мастацкае слова» Ходасаўскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна» са спектаклем па твору Я.Коласа «На дарозе жыцця»;
народны тэатр чытальнікаў «Сюжэт» дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна» са спектаклем «Скарбніца жыцця»;
драматычны гурток «Маленькі тэатр» дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Горацкага раёна» прадставіў спектакль «Благаўскія салаўі»;
народны тэатр мініацюр «Штрых» дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна» паказаў камедыйны спектакль «Мікітаў лапаць»;
народны тэатр дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці» са спектаклем «Казка пра жарабя Святога Міколы»;
народны тэатральны каллектыў «Раднік» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна» прадставіў тэатральную пастаноўку па матывам твораў Янкі Купалы «За дождж».
Фінал агляда-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» адбудзецца ў маі.
Таццяна Смаршчок, метадыст УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»