Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь фольк-шоу балет «Альянс» – 20 год
Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублікі Беларусь фольк-шоу балет «Альянс» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйска» створаны ў 1997 годзе. Кіраўніком і пастаноўшчыкам танцаў з’яўляецца Лукашэвіч Аляксей Сяргеевіч - таленавіты харэограф і педагог.
Аляксей Сяргеевіч здолеў стварыць моцны творчы калектыў і ўзняць яго да ўзроўню аднаго з лепшых харэаграфічных ансамбляў вобласці і рэспублікі. У 2003 годзе фольк-шоў балету «Альянс» прысвоена найменне «народны аматарскі калектыў». У 2014 годзе - званне «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».
Фольк-шоў балет «Альянс» адрознівае спалучэнне высокай харэаграфічнай тэхнікі, яскравы нацыянальны каларыт, маладосць, тэмперамент, артыстызм і шчырасць выканання. Большасць канцэртных праграм калектыва ўяўляюць сабою арыгінальныя харэаграфічныя спектаклі.
Харэаграфічныя кампазіцыі вызначаюцца неардынарнасцю, арыгінальнасцю і непаўторнасцю. Стылізацыя жэста, укладанне лексікі,
абагульненасць танцавальных вобразаў, касцюм і яго стылізацыя, выразныя сродкі – важны кампанент танцавальных вобразаў канцэртных нумароў, якія ствараюцца калектывам.
Высокае выканаўчае майстэрства надало калектыву вядомасць і далёка за межамі Беларусі. Фольк-шоў балет «Альянс» належыць да ліку тых творчых калектываў, які садзейнічае ўмацаванню прэстыжу Беларусі ў сусветнай культурнай супольнасці, як еўрапейскай краіны з высокім узроўнем мастацкай культуры і беражлівым стаўленнем да нацыянальных традыцый.
Віншуем Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фольк-шоу балет «Альянс» з 20 годдзем творчай дзейнасці. Жадаем кіраўніку і калектыву – далейшага прафесійнага росту, узбагачэння і ўскладнення канцэртнага рэпертуару, ўдзелу ў розных канцэртах і конкурсах, удасканальвання выканальніцкага майстэрства.