«Заўсёды на варце» – святочная праграма, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны прайшла ў Дрыбінскім раёне
Чароўныя вядучыя у гэты выдатны дзень павіталіся з гледачамі ў адпаведнасці з настроем свята - «Здравия желаю!», бо кожны мужчына, кім бы ён ні быў – марскім афіцэрам або праграмістам, бізнэсменам ці міліцыянерам, навукоўцам або настаўнікам – абаронца.
Са сцэны гучалі словы віншавання і шчырых пажаданняў, музычныя нумары салістаў раённага Цэнтра культуры.
Перад прысутнымі выступіў начальнік адасобленай групы Дрыбінскага раёна ваеннага камісарыята Горэцкага і Дрыбінскага раёнаў Андрэй Андрэевіч Красніцкі.
Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства ўсім прысутным у зале была прапанавана да прагляду прэм'ера мастацкага фільма нацыянальнай кінастудыі «Беларусфільм» «Государственная граница. Ложная цель».
Н.А. Шуткова, метадыст Дрыбінскага РЦК