ЗАХАВАЕМ СВАЮ САМАБЫТНАСЦЬ
9 снежня ў РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” для сельскіх клубных устаноў адбыўся метадычны дзень “Захаваем сваю самабытнасць”.
У праграме метадычнага дня “Захаваем сваю самабытнасць” разглядаліся пытанні захавання і развіцця традыцыйнай культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, падводзіліся вынікі гэтай дзейнасці за 2020 год, вызначаліся перспектывы, даваліся метадычныя рэкамендацыі і кансультацыі па планаванню работы на новы год, агучваліся адрасы лепшага вопыту сярод клубных устаноў і асобных спецыялістаў.
Клубныя работнікі трымалі справаздачу па выніках этнаграфічных экспедыцый і дзейнасці сваіх устаноў па развіццю народных промыслаў і рамёстваў, па арганізацыі дзейнасці этнахатак і куткоў, аформленых у нацыянальным стылі.
Метадыст па традыцыйнай культуры пазнаёміла калег з планам метадычнай работы па традыцыйнай культуры на 2021 год, распрацаваным з улікам прафесійных запытаў, вынікаў работы і перспектыў развіцця.
Для ўдзельнікаў метадычнага дня была аформлена метадычная выстаўка з вопыту работы па захаванню традыцыйнай культуры ў 2020 годзе, быў падрыхтаваны раздатачны матэрыял.
І хоць з улікам захавання бяспекі ва ўмовах пандэміі ў метадычным дні прысутнічалі па аднаму прадстаўніку ад кожнай клубнай установы, думаецца, што метадычная ўчоба пойдзе на карысць іх дзейнасці.
Марчанка В. А., метадыст па традыцыйнай культуры 1 катэгорыі РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”