Зажынкі ў Быхаўскім раёне.
Удзельніцы калектыва павіталі камбайнёраў, сваіх мужоў і братоў, бацькоў і сыноў. Пажадалі ім шчаслівага жніва. Дзяўчаты ўручылі камбайнёрам кветкі, пачаставалі мякішам-скарыначкай, ды смачным квасам.

Старшыня СВК “Валадарскі” абвясціў аб пачатку жніва. Дзяўчаты, удзельніцы калектыва, зажалі першы зажыначны сноп і уручылі яго старшыні з пажаданнем добрага жніва. Потым удзельнікі гурта заспявалі зажыначную песню і завялі карагод.


Старшыня падзякаваў жняцоў за працу. Экіпажы камбайнёраў адзін за другім пачалі жніво.

Святлана Саламевіч, загадчыца метадычнага аддзела.